Адзін лёс на ўсіх

Хатынь: 75 лет со дня трагедии

Больш за тры дзясяткі вёсачак бешанковіцкай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі вогненнымі, некаторыя падзялілі лёс Хатыні. Так і пазначылі ў сэрцы тыя, хто гарэў разам з імі, каго забівалі ў родных сценах, на роднай зямлі. Вогненымі яны сталі для тых, хто загінуў у агні. жывыя і цудам уцалелыя, а таксама мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, ніколі не забудзем вогненыя 1942, 1943 і 1944 гады…


НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА, ЗНІШЧАНЫЯ З ЧАСТКАЙ НАСЕЛЬНІЦТВА Ў ПЕРЫЯД ФАШЫСЦКАЙ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ І НЕ АДНОЎЛЕНЫЯ ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:


Каранёва Ульскага п/с (да вайны было 20 двароў і 98 жыхароў, у сакавіку 1943(?) года карнікі спалілі ўсе хаты, забілі 31 вяскоўца),


Свіціна Вярхоўскага с/с (было 6 двароў і 29 чалавек насельніцтва, 14 студзеня 1943 г. вёску спалілі),


Якубаўшчына Вярхоўскага с/с (31 двор і 129 сялян, 14 студзеня 1943 года знішчана ўся вёска),


Шляхцічы Ульскага с/с (15 двароў і 64 жыхары было да вайны, не засталося ніводнага двара ў чэрвені 1944 г.)


НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ БЕШАНКОВІЦКАГА РАЁНА, ЗНІШЧАНЫЯ З ЧАСТКАЙ НАСЕЛЬНІЦТВА Ў ПЕРЫЯД ФАШЫСЦКАЙ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ І АДНОЎЛЕНЫЯ ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:


Беркава Соржыцкага с/с (39 двароў і 182 жыхары да вайны — вёска спалена ў чэрвені 1944 г.),


Багданава Бачэйкаўскага с/с (55 двароў і 266 жыхароў да вайны — усе хаты знішчаны ў студзені 1943 г.),


Бортнікі 1-я Ульскага с/с (76 двароў і 343 жыхары да вайны — 72 двары і 8 чалавек знішчаны ў верасні 1943 г.),


Бортнікі 2-я Ульскага с/с (39 двароў і 190 жыхароў да вайны — 34 двары і 3 чалавекі знішчаны ў верасні 1943 г.),


Бачэйкава аднайменнага с/с (92 двары і 432 жыхары да вайны — 87 двароў знішчаны ў кастрычніку 1943 г.),


Васкрасенцы Вярхоўскага с/с (40 двароў і 185 жыхароў да вайны — 15 двароў і 2 чалавекі знішчаны ў лютым 1944 г.),


Ганкавічы Рубежскага с/с (48 двароў і 104 жыхары да вайны —усе хаты знішчаны ў лістападзе 1943 г.),


Дашкава Соржыцкага с/с (41 двор і 169 жыхароў да вайны — 38 двароў знішчаны ў чэрвені 1944 г.),


Дворнікі Ульскага с/с (22 двары і 116 жыхароў да вайны — 20 двароў і 26 чалавек знішчаны ў снежні 1943 г.),


Дуброва Соржыцкага с/с (67 двароў і 340 жыхароў да вайны — 67 двароў і 10 чалавек знішчаны ў чэрвені 1944 г.),


Дзятлава Бачэйкаўскага с/с (11 двароў і 50 жыхароў да вайны — 10 двароў знішчаны ў чэрвені 1944 г.),


Жахаўшчына Свячанскага с/с (28 двароў і 137 жыхароў да вайны — вёска спалена ў кастрычніку 1942 г.),


Забелле Соржыцкага с/с (55 двароў і 210 жыхароў да вайны — 28 двароў і 12 чалавек знішчаны ў чэрвені 1944 г.),


Зорнікі Ульскага с/с (42 двары і 189 жыхароў да вайны — 40 двароў і 12 чалавек знішчаны ў чэрвені 1942 г.),


Камлі Астровенскага с/с (17 двароў і 68 жыхароў — вёска была спалена ў жніўні 1943 г.),


Люлюкі Вярхоўскага с/с (31 двор і 157 жыхароў — 29 двароў знішчаны ў сакавіку 1944 г.),


Макраны Соржыцкага с/с (32 двары і 173 жыхары — 29 хат былі спалены ў ліпені 1942 г.),


Нізгалава Бачэйкаўскага с/с (38 двароў і 212 сялян — у чэрвені 1944 г. былі знішчаны ўсе 38 сядзіб),


Плісы аднайменнага с/с (49 двароў і 222 жыхары — 44 сядзібы згарэлі ў чэрвені 1944 г.),


Падакі Соржыцкага с/с (12 двароў і 66 жыхароў, вёска была спалена ў чэрвені 1944 г.),


Пажарышча Рубежскага с/с (43 двары і 178 чалавек — 40 дамоў спалены ў чэрвені 1944 г.),


Паніззе Ульскага с/с (7 двароў і 30 сялян, з іх 6 дамоў згарэлі ў чэрвені 1944 г.),


Равякі Соржыцкага с/с (7 двароў і 38 жыхароў, вёску акупанты спалілі ў чэрвені 1944 г.),


Сенькаўшчына Драздоўскага с/с (11 двароў і 47 жыхароў, з іх 10 дамоў знішчаны ў снежні 1943 г.),


Сокарава аднайменнага с/с (62 двары і 322 жыхары, у чэрвені 1944 г. спалены 60 хат),


Сасняны Свячанскага с/с (25 двароў і 138 жыхароў, вёска спалена ў кастрычніку 1942 г.),


Стрэлішча Соржыцкага с/с (12 двароў і 54 жыхары, вёска спалена ў чэрвені 1944 г.),


Ульянаўка Ульскага с/с (23 двары і 123 жыхары, усе хаты ў вёсцы былі спалены ў снежні 1942 г.),


Хоціна Сокараўскага с/с (55 двароў і 224 жыхары, у студзені 1942 года згарэлі ўсе хаты ў вёсцы),


Шыпулі Бачэйкаўскага с/с (36 двароў і 149 жыхароў, усе дамы спалены ў студзені 1943 г.),


Шчыпцы Верхнякрывінскага с/с (27 двароў і 117 чалавек, вёска апынулася ў палоне агню ў чэрвені 1943 г.).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *