Неделя финансовой грамотности прошла в Бешенковичском районе

Общество

Сёння быць фінансава пісьменным стала патрэбай практычна для кожнага члена грамадства, каб умець слушна ацэньваць сітуацыю на рынку, атрымліваць ад гэтага выгаду, прымаць слушныя рашэнні. Фінансавая пісьменнасць дазваляе паўнавартасна ажыццяўляць улік сродкаў, пазбягаць непатрэбных выдаткаў, а таксама запазычанняў, вучыць планаваць бюджэт, што важна для яго захавання.


Фінансавай пісьменнасці па ўсёй краіне сталі вучыць ужо са школы. Так, у СШ №2 г. п. Бешанковічы ў рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week), што праходзіла ў Беларусі з 12 па 18 сакавіка, з вучнямі 5-х класаў сустрэлася дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне І. І. Шавель. Кожнаму школьніку ўручылі лістоўкі і памяткі. Ірына Іванаўна расказала дзецям гісторыю станаўлення і развіцця Белдзяржстраху, таксама пазнаёміла з асноўнымі відамі паслуг, што аказвае прадстаўніцтва. Пасля для вучняў была праведзена віктарына з пытаннямі рознага ўзроўню складанасці. Самыя ўважлівыя і эрудзіраваныя за кожны правільны адказ атрымлівалі фірменны сувенір Белдзяржстраху. На завяршэнне сустрэчы ўсе прысутныя прагледзелі рэкламны мультыплікацыйны відэаролік.


Веды, якія атрымалі дзеці ў рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці, дапамаглі ім не толькі лепш зразумець, як працуе фінансавая сістэма краіны, але і як будуецца фінансавае жыццё іх сям’і, а таксама — чаму фінансавыя веды з’яўляюцца такім жа важным жыццёвым уменнем, як уменне чытаць і пісаць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *