Областной фестиваль по ловле рыбы прошёл в Бешенковичском районе

Человек и природа

Аматараў зімовай рыбалкі і рыбнай лоўлі з лёду, як вядома, хоць адбаўляй. Гэтыя людзі вялікага спартыўнага духу і не баяцца ні холаду, ні цяжкасцей на лёдзе падчас рыбнай лоўлі ўзімку. Многія з такіх рыбаловаў здольныя гадзінамі расказваць пра свае ўловы, як яны выцягвалі сваю самую буйную рыбу з вады, пры гэтым збіраючы зайздросныя погляды суразмоўцаў. А калі ў іншых наогул не клюе, можна і маленькай рыбінцы парадавацца.


Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» пры ўдзеле Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР» дала магчымасць усім жадаючым прыняць удзел у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі і задаволіць сваю спартыўную натуру рыбалова-аматара. Для азартных людзей арганізавалі абласны фестываль па лоўлі рыбы на жэрліцу, блешню і мармышку.


Спаборніцтва праходзіла на возеры Слабадское, што паблізу в. Давыдкавічы. Удзел у ім прымалі рыбаловы Віцебска, Бешанковіцкага і Чашніцкага раёнаў. Ім быў адведзены час для таго, каб вызначыцца сваім рыбацкім майстэрствам, арганізавана гарачае харчаванне, нават была магчымасць прадэгуставаць паляўнічую шурпу.


Усе па-свойму прыцягвалі рыбу на свой кручок, змяняючы адну за адной мармышкі, або ўжываючы розныя падкормкі. Некаторыя з удзельнікаў спрабавалі свідраваць больш лунак, спадзеючыся адшукаць тое самае «клёвае» месца. Хтосьці, абапіраючыся на шматгадовы вопыт рыбнай лоўлі і свае сакрэты, паспяхова браў запаветны ўлоў, выцягваючы з «клёвай» лункі то акунька, то плотку, то ёршыка.


З дапамогай вагаў вызначыліся пераможцы абласнога фестывалю па лоўлі рыбы на жэрліцу, блешню і мармышку. Імі сталі Міхаіл Вячаслававіч і Вячаслаў Міхайлавіч Адзінокія, Дзяніс Алегавіч Кудрэвіч, Юрый Мікалаевіч Бельчанка, Сяргей Васільевіч Каравач, Станіслаў Віктаравіч Краско, Павел Уладзіміравіч Даніленка. Фартуна ў гэты рыбны дзень усміхнулася і нашаму земляку Міхаілу Аляксеевічу Каравачу, ён стаў безумоўным лідарам і заняў першае месца сярод самых вопытных рыбакоў. Міхаіл Аляксеевіч атрымаў у падарунак ледасек. Сярод самых юных аматараў зімовай рыбалкі важкім быў улоў Станіслава Уладзіміравіча Міхеева са Свячы, ён «зарабіў» рыбалоўную скрыню.


Зрэшты, усе пераможцы атрымалі памятныя прызы ў выглядзе рыбалоўных прылад. Пад бурныя апладысменты іх уручылі шчасліўчыкам старшыні Віцебскай абласной і Бешанковіцкай раённай арганізацыйных структур РДГА «БТПР» Сяргей Валянцінавіч Радненка і Валерый Мікалаевіч Альшэўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *