Турнир по настольному теннису прошёл в Бешенковичах

Спорт

Карыстаўся папулярнасцю адкрыты міжраённы турнір па настольным тэнісе, які сабраў у ФСК «Дзвіна» 26 спартсменаў з розных куткоў Віцебскай вобласці. Акрамя нашых землякоў за права звацца лепшым тэнісістам спаборнічалі аматары гэтага віду спорту з Віцебска, Полацка, Новалукомля, Гарадка і Лёзна.


Турніру такога шырокага фармату ў нас не было ўжо даўно. Змаганне ішло ўвесь дзень. Узровень майстэрства спартсменаў быў даволі высокі. Удзельнікі хваляваліся і перажывалі, але здаваць пазіцыі без бою не хацеў ніхто. На пляцоўцы разгарэлася сапраўдная спартыўная бітва. Па выніках усіх партый золата і кубак турніру заваяваў палачанін Ягор Ганебны, серабро таксама ўзяў юны полацкі тэнісіст – Максім Міхайлін, а бронзу – Аляксандр Кернер з Віцебска. Пераможцы акрамя медалёў узнагароджаны яшчэ і Ганаровымі граматамі ФСК «Дзвіна». Прыемна, што ў такім шырокафарматным турніры блізкім да перамогі (амаль у адным кроку) быў і прадстаўнік нашага раёна – Аляксандр Ерашоў, які заняў чацвёртае месца. Спадзяёмся, што мерапрыемствы падобнага ўзроўню ў хуткім часе стануць на Бешанковіччыне традыцыяй.


Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *