Хатынь – незагойная рана Беларусі

Хатынь: 75 лет со дня трагедии

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 75 гадоў таму назад – 22 сакавіка 1943 года.


Трагедыя Хатыні – адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны на працягу ўсяго перыяду акупацыі. Сотні падобных трагедый адбыліся за тры гады акупацыі на беларускай зямлі і мы, нашчадкі Вялікай Перамогі над фашызмам, не маем права на забыццё.


З нагоды 75-й гадавіны трагедыі ў Хатыні ва ўстановах культуры раёна 22 сакавіка пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. У цэнтрайльнай раённай бібліятэцы запланавалі гадзіну-рэквіем “Попел Хатыні”, у бібліятэцы аграгарадка Вярхоўе ладзяць вечар памяці “І будзе вечна жыць Хатынь!”, у Астроўне падрыхтавалі агляд літаратуры “Сімвал цвёрдасці – Хатынь”. У Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы пройдуць два мерапрыемствы: тут аформілі выставу-дакор “149 жыццяў. Мы будзем помніць заўжды”, а таксама падрыхтавалі рэквіем-успамін “Хатынь – былая вёска”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *