Званы вогненай вёскі

Хатынь: 75 лет со дня трагедии

Празмерныя страты Вялікай Айчыннай вайны нельга забыць. Адна з такіх жудасных старонак гісторыі ваеннага ліхалецця — спаленая разам з жыхарамі вёска Хатынь. Было гэта 75 гадоў назад — 22 сакавіка 1943 года.


Гэтую сумную дату на мінулым тыдні ўзгадвалі ва ўстановах адуацыі і культуры раёна. Напрыклад, ў Астровенскай д/сад-СШ да 75-й гадавіны трагедыі ў Хатыні арганізавалі прагляд дакументальнай стужкі пра падзеі сакавіка 1943 года. Акрамя таго, у кожным класе прайшлі тэматычныя класныя гадзіны.


Мінаюць часіны — знікаюць руіны, але не сціхаюць і баляць у сэрцах беларусаў незагойныя раны вайны. І сёння хочацца пажадаць, каб Хатынь засталася толькi ў нашай памяцi, каб нiколi больш людзям не давялося зведаць жудасць вайны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *