Бешенковичский труженик отмечен Благодарностью Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь

Заботы сельские

На мінулым тыдні мы завіталі на палеткі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» не толькі пацікавіцца, як ідзе пасяўная. Хацелася пабачыць працаўніка, што за сваю плённую працу, значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці ўдастоены Падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, пагаварыць з ім.


Гэта Вячаслаў Іванавіч Целепнеў, механізатар, заняты на сяўбе. Рупліўцу засталі на полі, што ля майстэрні ў аг. Верхняе Крывіна, дзе ён шчыраваў на сваім «МТЗ-3022» з сеялкай «Pronto». Пачэсную ўзнагароду наватарскаму сейбіту ўручыў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама па механізацыі Міхаіл Пятровіч Прыдыбайла, які ў гэты час быў у раёне з рабочым візітам.


Часу на тое, каб перамовіцца словам, у працаўніка было няшмат. Нагрузка на сельгасвытворцаў у гэтыя дні вялікая, аб’ём работ значны, а пасяўная – пара кароткая, і кожны дзень трэба выкарыстоўваць для таго, каб закласці надзейную аснову ўраджаю, берагчы кожную хвіліну, з максімальнай аддачай выкарыстоўваць рэсурсы, дасягаць высокай якасці. Падзякаваўшы, Вячаслаў Іванавіч залазіць у кабіну (у яго працоўны дзень у самым разгары!) і клапатлівы позірк земляроба зноў накіроўваецца на палі, дзе поўным ходам ідзе праца.


Гэты год, як бывае часта ў сельскай гаспадарцы, не абяцае быць лёгкім. Хлебаробы добра ўсведамляюць, што вынік пасяўной кампаніі залежыць ад таго, як кожны павядзе сябе на працоўным месцы. Як адзначыў галоўны аграном прадпрыемства Юрый Васільевіч Гайдукоў, тут увесь аб’ём работ ахоплены: узаралі 425 га глебы, актыўна сеюць (прычым ужо амаль усе культуры), вывезлі 64520 т арганікі, ды і па іншых відах работ праца ідзе зладжана. Для працаўнікоў арганізавана двухразовае гарачае харчаванне.


– Адзіны фактар, які стрымлівае, – лішак вільгаці. Па дзейнасці працаўнікоў пытанняў не ўзнікае. Яны вельмі стараюцца. Заправілі зернем каля 1040 га (па стане на 26 красавіка), пшаніцу ўсю адсеялі, – лаканічна падзяліўся з намі Юрый Васільевіч, а затым грунтоўна патлумачыў стан спраў, хто і чым займаецца.


На сяўбе ў гаспадарцы поплеч з Вячаславам Целепневым шчыруюць Аляксандр Сінкевіч на «МТЗ-3022» з «АПП-6А» і Руслан Валатко на «МТЗ-3522» з «Amazone». Падрыхтоўкай глебы займаюцца Андрэй Ільін на «МТЗ-3522», Аляксей Цапкоў, Уладзімір Пяхота, Уладзімір Белы на «МТЗ-3022», Васіль Валатко і Дзмітрый Сінкевіч на «К-744», Павел Полазаў на «МТЗ-2522», усе – з «КЧ-6» і Юрый Якушаў на «МТЗ-2822» з «АД-6000». Падвозяць насенне Аляксей Гарлан і Андрэй Страмко на «МТЗ-1221», а таксама Аляксей Гаранін на «МАЗе». Андрэй Дашкевіч і Алег Кузьмін на «МТЗ-1221», Аляксей Русанец на «МТЗ-82» у счэпцы з агрэгатамі займаюцца ўнясеннем мінеральных угнаенняў. На падкормцы азімых заняты дзве «Расы», за штурваламі якіх Віктар Берднік і Уладзімір Міленка. Падвозяць «КАС» для іх Аляксандр Русанец і Дзмітрый Міленка. Віктар Сінякоў , Васіль Санько і Анатоль Максіменка на сваіх «МТЗ-82» з камнепадборшчыкамі і дваццаццю прадстаўнікамі працоўнага дэсанта штодня выходзяць збіраць камяні. Алег Русінскі, Аляксандр Дунец Мікалай Сінкевіч, Мікалай Рудак, Сяргей Гайдукоў і Аляксандр Спірыдзёнак задзейнічаны на ўнясенні арганікі. Пагрузка мінеральных угнаенняў і насення даручана Аляксандру Масціцкаму. Мікалай Мічтоў, Сяргей Скрабло, Віктар Тырсаў і Сяргей Рыкаў на «МТЗ-1221» з «ППА-5-40» – аратыя.


У наватарцаў кожны этап дзейнасці прадуманы. Адразу бачна: да справы стаўленне нежартоўнае, працуюць з душой, таму можна быць упэўненымі, што пасяўная тут – у надзейных руках.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *