День животновода прошёл в УП Вядерево Бешенковичского района

Заботы сельские

Размовы з сельскімі рупліўцамі, што шчыруюць у полі і на ферме, упэўнілі: тут сапраўды працуюць людзі, моцныя духам, якія не баяцца цяжкасцей і перашкод. Не спыняюць іх ні зімні холад, ні летняя спёка, вясенняя і восеньская бездараж. Забеспячэнне харчовай бяспекі — задача нумар адзін, і працаўнікі выконваюць яе, нягледзячы на знешнія абставіны. Па іх працы — і ўзнагарода. Імёны лепшых і вынікі самаадданай працы агучваюцца падчас правядзеня Дня жывёлавода. У канцы сакавіка падобнае мерапрыемства адбылося ва УП «Вядзерава».


Удзел у ім прынялі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка, намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна па дыягностыцы захворванняў жывёлы Л. В. Семяніда. На сходзе, што прайшоў на аднайменнай ферме, прысутнічалі таксама галоўны заатэхнік гаспадаркі Ф. Я. Жаркова і галоўны эканаміст В. А. Сухвал.


Я. С. Фіешка завітала да вядзераўскіх працаўнікоў з яшчэ адной прыемнай місіяй — уручыць Л. П. Зайцавай, што ўваходзіць у лік лепшых цялятніц вобласці (па выніках працы за люты — другое месца), яе пачэсную ўзнагароду. Яўгенія Сцяпанаўна павіншавала пераможцу. Ды і ўсім жывёлаводам, калегам віноўніцы ўрачыстасці, было радасна чуць словы падзякі за іх добрасумленную працу, стараннасць і прафесіяналізм. Яны падбадзёрвалі адзін аднаго, каб і далей гэтак жа шчыраваць, не здаваць заваяваных пазіцый, трымаць, так бы мовіць, марку.


І сапраўды, стараннасці працаўнікам не займаць. Дастаткова толькі глянуць на лічбы — лепшыя доказы гэтага.


— За два месяцы года валавы надой малака па гаспадарцы склаў 567 т (у тым ліку 302,3 т — па дадзенай ферме), — паведаміла В. А. Сухвал. — Удой на карову — 822 кг (на МТФ «Вядзерава» — 1080 кг). Сярэднясутачны ўдой — 12,6 кг, а тут гэты паказчык дасягнуў 17,7 кг. Таварнасць — 87,7%, малака гатункам «экстра» —100%. Валавыя прывагі склалі 53,8 і 32 т адпаведна, а сярэднясутачныя — 608 і 637 г.


Сярод лепшых працаўнікоў адзначана, безумоўна, Л. П. Зайцава (валавыя прывагі яе падапечных за два месяцы — 9 т, сярэднясутачныя — 1085 г), а таксама М. М. Кіндзяшава (валавыя прывагі — 10,1 т, сярэднясутачныя — 820 г). На ферме «Пушкары» — М. М. Ізоўскі (валавыя прывагі — 6,4 т, сярэднясутачныя — 900 г), на МТФ «Чанавічы» — В. І. Акцызная (выяўленне асемянення на 80% без сінхроннасці).


У любой справе, як аказалася, важна правільная арганізацыя, а яшчэ — згуртаваны калектыў, чый прафесійны вопыт дазваляе працаваць стабільна, з года ў год павялічваючы вытворчасць малака, паляпшаючы яго якасць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *