Экологический фестиваль прошёл в Бешенковичском районном Центре детей и молодёжи

Год малой родины

Пад такім дэвізам у экалагічным аддзеле ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» адбыўся экалагічны фестываль.


Удзел у ім прынялі пяць устаноў адукацыі. У намінацыі «Тэатр моды» выступілі эколагі з гімназіі-інтэрната і каманда «Асарці» з СШ №2 г. п. Бешанковічы, у намінацыі «Агітбрыгада» змагаліся каманды «Звон зямлі» з Бачэйкаўскай СШ, «Эка» з СШ №1 г. п. Бешанковічы, «SOS» з Вярхоўскай БШ.


Пытанні аховы навакольнага асяроддзя з асаблівай вастрынёй усталі ў канцы XX стагоддзя. Хуткі рост тэхнічнай магутнасці чалавека, якаснае і колькаснае павелічэнне яго ўплыву на біясферу прывялі да таго, што экалагічная праблема ў нашы дні стаіць на другім месцы пасля праблемы захавання міру. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя знакаміты рускі навуковец У. І. Вярнадскі прадказаў непазбежныя наступствы імкліва нарастаючага ўплыву чалавека на навакольнае асяроддзе.


Каб выжыць, чалавецтва павінна навучыцца жыць на Зямлі па-новаму. Менавіта таму кожнаму чалавеку нашай планеты неабходна авалодаць мінімальным наборам экалагічных ведаў і спосабаў дзейнасці, для таго каб яго паводзіны былі экалагічна асэнсаванымі. Асабліва актуальна гэтая тэма гучыць у Год малой радзімы, пад знакам якога праходзіць 2018 год.


У намінацыі «Агітбрыгада» творчыя калектывы яркімі, эмацыянальнымі выступленнямі заклікалі ўсіх берагчы прыроду, захоўваць яе багацці. У сваіх 10-хвілінных праграмах школьнікі разважалі пра тое, як ліквідаваць дзіркі ў азонавым слоі, як вярнуць рыбу ў мёртвы ручай, ачысціць планету Зямля ад цвёрдых бытавых адходаў, захаваць жывёл, што выміраюць, вярнуць лясы, што калісьці раслі там, дзе цяпер пустыня. У намінацыі «Тэатр моды» навучэнцы дэманстравалі калекцыі адзення з другаснай сыравіны (пластыку, паперы, поліэтылену і інш.).


Падводзячы вынікі экафестывалю, у намінацыі «Агітбрыгада» журы аддало трэцяе месца камандзе «Эка» з СШ №1 райцэнтра, другое – калектыву «Звон зямлі» з Бачэйкаўскай СШ. Першае месца вырашана нікому не прысуджаць. У намінацыі «Тэатр моды» адзначаны арыгінальны сюжэт выступлення каманды «Асарці» з СШ №2 г. п. Бешанковічы.


Цяжка пераацаніць значнасць гэтага мерапрыемства як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў, якія прыйшлі на фестываль. І дарослыя, і дзеці шмат што зразумелі і перагледзелі ў сваіх поглядах, у сваім стаўленні да прыроды, да экалагічных праблем. Такім чынам, арганізатары экафестывалю яшчэ на крок бліжэй сталі да вырашэння такіх экалагічных задач, як прапаганда актыўнай пазіцыі беражлівых адносін да прыроды з дапамогай тэатральнага мастацтва, фарміраванне ў падлеткавым асяроддзі разумення адказнасці за стан навакольнага асяроддзя, прыцягненне ўвагі да магчымасці вырашэння экалагічных праблем і прапаганда неабходнасці асабістай адказнасці кожнага чалавека ў справе захавання навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *