Генеральная уборка объявлена в Бешенковичском районе

Год малой родины

На падставе артыкула 53 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», у адпаведнасці з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 года №1087 раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб правядзенні з 1 па 30 красавіка 2018 года месячніка па навядзенні парадку, санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў раёна.


У Год малой радзімы кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна, трэба будзе арганізаваць работу па навядзенні парадку на зямлі, санітарнай ачыстцы і ўборцы падведамасных і замацаваных тэрыторый г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў. УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» забяспечыць выкананне комплексу работ па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на землях агульнага карыстання ў райцэнтры.


Да работы па навядзенні парадку на зямлі далучацца і жыхары вёскі. Старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў даручана на падведамасных тэрыторыях арганізаваць працу па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку, санітарнай ачыстцы і ўборцы з прыцягненнем юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.


Землеўпарадкавальная служба райвыканкама, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РЦГЭ забяспечаць кантроль за выкананнем патрабаванняў зямельнага, прыродаахоўнага і санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.


Азнаёміцца з пералікам тэрыторый г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў, замацаваных за суб’ектамі гаспадарання раёна згодна распараджэнню райвыканкама №23р ад 12.02.2018 года, можна на сайце раённага выканаўчага камітэта http://beshenkovichi.vitebskregion.gov.by ва ўкладцы «Актуальная інфармацыя». У кожнага з нас ёсць магчымасць унесці свой уклад у пераўтварэнне малой радзімы.