Народны клуб народных майстроў Скарбонка Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў прыняў удзел у юбілейнай выставе

К 80-летию Витебской области

Віцебская вобласць працягвае святкаваць сваё 80-годдзе. З гэтай нагоды ў абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна была арганізавана выстава «Юбілейныя сімвалы».


На экспазіцыі прадстаўлены геральдычныя сімвалы ўсіх раёнаў Віцебшчыны, выкананыя ў тэхніцы «вышыўка крыжам па лёне», а таксама сімвалы-абярэгі, якія былі распаўсюджаны ва ўзорах вышыўкі і ткацтва ў рэгіёнах самай паўночнай вобласці краіны.


Народны клуб народных майстроў «Скарбонка» Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў таксама прыняў удзел у юбілейнай выставе, дзе прадставіў дзве работы з выявай герба нашага раёна, а таксама з сімвалам «сонца», што шырока выкарыстаны на вышытых ручніках бешанковіцкага краю. За карпатлівую працу кіраўнік народнага клуба народных майстроў «Скарбонка» Алена Анатольеўна Пагарэльская адзначана дыпломам лаўрэата выставы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *