26 мая в Бешенковичском районе пройдёт субботник

Год малой родины


У мэтах навядзення парадку, санітарнай ачысткі і ўборкі падведамасных і замацаваных тэрыторый г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў раёна Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам прынята распараджэнне ад 21 мая 2018 года №70р «Аб правядзенні раённага суботніка». Ён пройдзе ў суботу, 26 мая, на добраахвотнай аснове на працоўных месцах, замацаваных і падведамасных тэрыторыях г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў раёна. Зацверджаны склад рабочай групы для падрыхтоўкі і правядзення раённага суботніка.


 Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, якія вызначаюцца работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак райвыканкама: BY58AKBB36413110008242200000, БІК – AKBBBY21215, УНП 300145203 у філіяле №215 ААТ «ААБ «Беларусбанк», атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.


  Пры ўдзеле ў раённым суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якія добраахвотна вызначаюцца самімі калектывамі ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.


  Заробленыя сродкі будуць накіраваны на выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г. п. Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *