Бешенковичские животноводы отмечены на областном уровне

Человек и его дело

Дзякуючы развіццю жывёлагадоўчай галіны Беларусь стала найбуйнейшым экспарцёрам малочных і мясных прадуктаў і, трэба заўважыць, шмат у чым дадзены поспех залежыць ад чалавечага фактару. Рукі працаўніка — галоўнае, на чым трымаецца сельская гаспадарка. Праца жывёлаводаў ні выхадных не прызнае, ні святаў і патрабуе асаблівай адказнасці, поўнай самааддачы і захавання тэхналогій. Час ідзе, а яна, хоць і стала значна лягчэй, чым раней (практычна ўсё механізавана), засталася такой жа нялёгкай, вартай павагі і высокіх узнагарод.
Абсалютна ўсе, хто працуе ў гэтай сферы, заслугоўваюць асаблівай па-дзякі, бо высокія паказчыкі вызначаюцца зладжанасцю калектыву. Даярка ці цялятніца, заатэхнік — свой уклад у агульную справу ўносяць усе. Таму кожны раз, калі становіцца вядома пра чарговае дасягненне землякоў, шчыра ўзрадваешся. Не без гонару хочацца паведаміць яшчэ адну прыемную навіну, што сагрэе сэрца любому, хто мае хоць якое дачыненне да сельскай гаспадаркі.
   У абласным спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі пераможцай (па выніках працы за красавік) стала аператар па вырошчванні і адкорме маладняку БРЖ Людміла Паўлаўна Зайцава (сярэднясутачныя прывагі — 1206 г). Вядзераўская працаўніца зноў у ліку лепшых цялятніц вобласці, сёлета яна ўзыходзіла на ўсе прыступкі п’едэстала гонару і ўжо другі раз заваявала першынство.
   Самы-самы паказчык і ў аператара машыннага даення Вольгі Рыгораўны Варкулевіч з ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» (сярэдні ўдой на карову за месяц — 1087 кг), яна таксама заняла першае месца.
     У ліку лепшых працаўнікоў раёна па выніках за красавік — аператар па вырошчванні і адкорме маладняку БРЖ з ЗАТ «ААБ-Агра Наватар»Аляксандр Мікалаевіч Гаманько (сярэднясутачныя прывагі — 819 г), аператары машыннага даення Антаніна Рыгораўна Белязека (сярэдні ўдой на карову ў палітаддзельскай працаўніцы — 654 кг), Валянціна Міхайлаўна Слабодчыкава з УП «Свіціна-ВМК» (583,2 кг), Людміла Іванаўна Ярмоленка і Ала Міхайлаўна Каўганка з УП «Вядзерава» (507 кг), Таццяна Іванаўна Кошалева з ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» (333 кг), Ганна Аляксандраўна Губарэвіч з КСВУП «ДраздыАгра» (318 кг).
     Умеюць жа нашы жывёлаводы працаваць з высокай аддачай, добрасумленна, праслаўляючы сваё прадпрыемства. Слава аб гэтых клапатлівых руках ужо ідзе далёка за межы раёна. Вялікі вам дзякуй за цяжкую шчырую працу і нізкі, да зямлі, паклон!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *