ЗАО АСБ-Агро Новатор завершает сев кукурузы

Заботы сельские

Надвор’е радуе цеплынёй, таму і напружаны тэмп палявых клопатаў не зніжаецца: падрыхтоўка глебы, сяўба, хімпраполка… Асабліва актыўна ідзе сяўба кукурузы. Ужо, па дадзеных на 17 мая, у раёне гэты від работ перайшоў экватар — запраўлена зернем 1090 гектараў, ці 51,9%. Больш за палову — 65,8% ад плана, ці 395 гектараў — пасеялі працаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», што і стала падставай для таго, каб наведацца на палеткі сельгаспрадпрыемства.


Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Васільевіч Гайдукоў, да справы ў іх падыход сур’ёзны: праца агранізавана па ўсіх накірунках і, трэба адзначыць, ідзе паспяхова. Па-іншаму нельга, бо ад поспехаў у працы раслінаводаў залежаць і паказчыкі жывёлагадоўлі, тут усё ўзаемазвязана.


Сяўба царыцы палёў даручана такім рупліўцам, як Уладзімір Міленка і Мікалай Мічтоў (абодва на «МТЗ-1221»). Іх мы сустрэлі на полі, што за аграгарадком Верхняе Крывіна, сейбіты як раз запраўлялі агрэгаты зернем. Настрой у іх быў бадзёры. Рапс сее Вячаслаў Целепнеў на «МТЗ-3022», аднагадовыя культуры — Руслан Валатко. Падвозіць насенне Сяргей Зубец. Узворванне даручана Аляксандру Спірыдзёнку, Сяргею Рыкаву, Сяргею Скрабло, Аляксею Цапкову (праца ішла з «ППА-5-40» і «ППА-8-40»). Падрыхтоўку глебы вядуць Васіль Валатко, Андрэй Ільін, Уладзімір Пяхота, Аляксандр Сінкевіч, Дзімітрый Сінкевіч, Уладзімір Белы, Юрый Якушаў і Павел Полазаў.


Адзін клопат — пасеяць, далей справа ўжо за зямлёй-карміцелькай, але ж трэба і чалавеку зрабіць усё, што ён можа, каб дапамагчы ёй. У гаспадарцы створаны атрад, які даглядае пасевы. На падвозе вады і «КАСа» задзейнічаны Сяргей Гайдукоў, Аляксандр Русанец на «МТЗ-1221» і Мікалай Кузьмін на «МТЗ-82». На палях працуюць тры апырсквальнікі. Хімпраполкай і падкормкай займаюцца Аляксей Русанец, Мікалай Сінкевіч і Рыхард Шорахаў.


Арганіку пад кукурузу ўносяць Аляксандр Дунец, Дзмітрый Міленка, Алег Кузьмін і Мікалай Рудак на «МТЗ-1221» і «МТЗ-82». Унясенне мінеральных угнаенняў даручана Андрэю Дашкевічу і Аляксею Гарлану, што шчыруюць на «МТЗ-1221», за пагрузку адказны Аляксандр Масціцкі. Культывацыяй участкаў, куды тэхніка не магла заехаць раней, таму што было гразка, вядуць Андрэй Страмко і Віталь Долгі, сяўбу ж — Віктар Тырсаў.


Такі важны від работ, як уборка камення, таксама вядзецца ў гаспадарцы. З каменепадборшчыкамі працуюць Васіль Санько і Анатоль Максіменка на «МТЗ-82», а разам з імі — 20 чалавек працоўнага дэсанта.


У гэтыя вясновыя дні аграрыі старанна працуюць, каб іх карпатлівая праца была ўзнагароджана багатым ураджаем. Вялікі дзякуй іх працавітым рукам! Сяўба амаль завершана, а зусім хутка ў гаспадарках раёна пачнецца не менш адказны этап — нарыхтоўка кармоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *