Жители Бешенковичского района могут обратиться на прямую телефонную линию Дмитрия Хомы

Новости района

Прыемная навіна прыляцела ў пятніцу на бешанковіцкую зямлю. Нашы землякі, жыхары аграгарадка Ржаўка, Юлія і Сяргей Адамовіч сталі пераможцамі рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2016».


Фінал конкурсу праходзіў у аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Галоўнымі героямі папулярнага маладзёжнага праекта сталі шэсць сем’яў з розных куткоў Беларусі. Усе яны ўжо перамаглі ў раённых і абласных этапах праекта і 21 кастрычніка разам са сваімі дзецьмі накіраваліся на Міншчыну, каб паспаборнічаць за тытул «Уладар сяла-2016» у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.


Старт конкурснай праграме далі тэатралізаваныя замалёўкі «Вітаем па-беларуску» – фіналісты прадстаўлялі беларускія нацыянальныя касцюмы улічваючы асаблівасці рэгіёна, дзе пражывае сям’я. Падчас прэзентацыі «Гаспадар сяла» ўдзельнікі прадэманстравалі прадметы сямейнай творчасці, а таксама свае запасы, прыгатаваныя да зімы (агародніна, закаткі). На пляцоўцы «Працуем» фіналісты праекта праявілі спрыт у колцы і складванні дроў, хуткасці сартыравання ўраджаю, валоданні малатком, паспаборнічалі ў запраганні-распраганні коней і многім іншым. Упершыню ў праграму быў уключаны конкурс «Лепшы гаспадар». У агульны залік увайшлі і вынікі конкурсу відэаролікаў «Лепшы сельскі падворак», створаных канкурсантамі.


Пераможцы і ўдзельнікі фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі, ганаровымі прэміямі ў памеры 80 базавых велічынь, а таксама бытавой тэхнікай і іншымі каштоўнымі падарункамі.


Безумоўна, сям’я Юліі і Сяргея Адамовіч (на здымку) – гэта тыя, на каго трэба раўняцца маладым людзям краіны. Мы вамі ганарымся і віншуем з заслужанай перамогай!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *