На полях Бешенковичского района идут уходные работы

Заботы сельские

Услед за сяўбой яравых земляробы Бешанковіччыны ўзяліся за догляд пасеваў, бо варта толькі на палях з’явіцца ўсходам, як шкоднікі і пустазелле тут як тут. Не абароніш ад гэтай напасці расліны – і развітвайся з ураджаем, у які ўкладзена шмат сіл і сродкаў. Разумеючы гэтую простую хлебаробную ісціну, механізатары нашага раёна, не марудзячы, замест сеялак прычапілі да трактароў апырсквальнікі з ядахімікатамі і зноў выехалі ў поле.
     Па дадзеных на канец мінулага тыдня, хімпраполка яравых збожжавых праведзена на 56% плошчаў, ці 4900 га, яравога рапсу – на 92%, ці 1800 га, лёну – на 72%, або 360 га. Працаўнікі КСВУП “ДраздыАгра” пачалі ўжо і праполку кукурузы. Гэта культура апрацавана на плошчы 40 га, ці 2%.
     Акрамя таго, амаль усе гаспадаркі (за выключэннем ДП “ПлісыАгра” і ААТ “Бешанковічы аграсэрвіс”) прыступілі да нарыхтоўкі сена, якога назапашана 102 т. Закіпела праца і па нарыхтоўцы сенажу ў палімерную плёнку – 301 рулон (174 т). Дадзены від работ вядзецца ў ЗАТ “ААБ-Агра Наватар” і УП “Свіціна-ВМК”.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *