В Бешенковичах работает оздоровительный лагерь Орлёнок

Главное

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Арляня» пачаў работу яшчэ 24 чэрвеня. Адпачываюць тут 35 хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту (ад 6 да 17 гадоў). У першыя дні яны знаёміліся, прызвычайваліся да рэжыму, на трэці адбылося ўрачыстае адкрыццё, якое стала сапраўдным святам лета, сонца і свету.

З адкрыццём першай змены супрацоўнікаў і дзяцей павіншавала начальнік лагера С. У. Ціханава. Святлана Уладзіміраўна запэўніла, што час тут пройдзе весела і з карысцю. Пасля ўрачыстай лінейкі дзеці рушылі ў актавую залу на канцэрт, у якім удзельнічалі ўсе. Захапіла выступленне юных акцёраў, спадабаліся прыпеўкі ў выкананні дзяўчат з першага атрада і многае-многае іншае. Сюрпрызам сталі песня і танец, падрыхтаваныя важатымі. Завяршылася мерапрыемства таксама цікава: узнагародай самадзейным артыстам быў салодкі стол, а пасля яшчэ і дыскатэка.
Дні ў лагеры праляцяць як адно імгненне, але кожны зможа рэалізаваць свае творчыя магчымасці, бо наперадзе шмат цікавых мерапрыемстваў. Чым толькі тут не займаюцца! Намечаныя мэты рэалізоўваюць паспяхова. Правялі «Малыя алімпійскія гульні», смехапанараму «Дзень наадварот», ваенна-патрыятычную тэлегульню «Зарніца», тэлевіктарыну, разнастайныя конкурсы і нават ток-шоу «Чэрлідынг – гэта…», а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. Паспелі вызначыць міс і містэра лагера, а яшчэ малявалі свае мары, гулялі ў футбол. Павесяліліся на пеннай вечарыне і арганізавалі перадачы «Модны прысуд», «У гасцях у казкі». А колькі ўсяго яшчэ ў планах! Шоу «Тэлевяршыня», акцыя «Тэрыторыя чысціні», флэшмоб «Падары цяпло душы сваёй»…
Бавіць час у лагеры весела, так што «Арляня» чакае гасцей і на другую змену (з 15 ліпеня па 1 жніўня). Адпачывайце ярка і незабыўна!



1 комментарий по теме “В Бешенковичах работает оздоровительный лагерь Орлёнок

Добавить комментарий для webjourn Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *