ГАИ призывает участников дорожного движения учитывать погодные условия

Актуально Важное

У аўторак надыходзячая зіма, нарэшце, нагадала пра сябе. На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна прайшоў снег, на асобных участках дарогі назіралася галалёдзіца. Якія яшчэ сюрпрызы паднясе нам надвор’е, невядома, таму трэба быць гатовым да ўсяго. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў пры руху ўлічваць умовы надвор’я, выконваць устаноўленыя хуткасныя рэжымы руху і бяспечную дыстанцыю. Пешаходам жа варта выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы на вопратцы, перасоўвацца па тратуарам, пераходзіць праезную частку толькі па пешаходных пераходах, папярэдне пераканаўшыся ў бяспецы.

— Згодна з Правіламі дарожнага руху, з 1 снежня па 1 сакавіка вадзіцелі аўтамабіляў павінны перасоўвацца па дарогах з выкарыстаннем зімовых шын, — папярэджвае аўтааматараў начальнік АДАІ РАУС А. У. Івашнёў. — Тым, хто не паспее змяніць гуму да наступу каляндарнай зімы, пагражае адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (12,25 рубля).

Супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу не толькі на наяўнасць у аўтамабіляў зімовых шын, але і на тое, у якім яны стане. Транспартныя сродкі з зношаным пратэктарам, вышыня якога менш за 4 міліметраў, не могуць удзельнічаць у дарожным руху. Вадзіцелі, якія праігнаруюць дадзенае патрабаванне, могуць пабяднець на адну базавую велічыню (24,5 рубля). Калі такое ж парушэнне будзе выяўлена паўторна на працягу года, кіроўцу будзе пагражаць штраф ад двух да пяці базавых велічынь (ад 49 да 122,5 рубля)

Разам з тым, ДАІ рэкамендуе кіроўцам арыентавацца не толькі на ПДР, але і на ўмовы надвор’я, якія могуць стаць неспрыяльнымі для руху на летніх шынах яшчэ да 1 снежня. Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый на дарогах, лепш «пераабуць» аўто загадзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *