Турнир в Бешенковичах собрал юных волейболистов

Актуально Спорт

Матчавая сустрэча па валейболе сярод 11-12-гадовых юнакоў і дзяўчат прайшла ў ДЮСШ. За перамогу змагаліся чатыры каманды гасцей з Шумілінскага раёна і столькі ж мясцовых аматараў гэтага віду спорту.

Падчас матчавай сустрэчы па валейболе.

Турнір аб’яднаў валейбалістаў, што займаюцца ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных  школах. Спаборнічалі гульцы заўзята. Валейбольная «бітва» завяршылася толькі ў другой палове дня. Першынство заваявалі бешанковіцкія дзяўчаты, другое і трэцяе месцы падзялілі паміж сабой хлопцы – нашы і прадстаўнікі г. п. Обаль.

Юныя спартсмены, крыху стомленыя, але жыццярадасныя, з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі: «Такія мерапрыемствы нам вельмі падабаюцца. Спорт не толькі ўмацоўвае фізічна і духоўна, што дапамагае на ўроках фізкультуры, у вучобе і жыцці наогул. Падчас спаборніцтваў мы знаёмімся са сваімі аднагодкамі, знаходзім сяброў. І зусім не перамога голаўнае, а дасягнуты вынік, уласны рэкорд».

А з чаго складаюцца вялікія поспехі, як не з такіх маленькіх добрых перамог над сабой?

Марыя САНЬКО.



Теги: