В Беларуси с 1 февраля повышается бюджет прожиточного минимума и пособия

Актуально Важное Общество

   З 1 лютага бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва вырасце да 216,9 руб. Дадзены паказчык захаваецца да мая 2019 года. З лістапада па студзень БПМ складаў 214,21 руб.

     Як паведамілі ў аддзеле па назначэнні пенсій і сацыяльнай падтрымцы насельніцтва  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму вырастуць і некаторыя дзіцячыя дапамогі. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці дапамога складзе 2169 руб., а пры нараджэнні другога і наступных – 3036,6  руб. Жанчынам, якія сталі на ўлік да 12 тыдня цяжарнасці, выплацяць па 216,9 руб.

    Таксама вырастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў. У адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры гэтага віду дапамогі пераразлічваюцца ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.     Такім чынам, з сённяшняга дня памер дапамогі па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў складзе: на першае дзіця — 362,46 руб. (35% ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы), на другое і наступных дзяцей — 414,24 руб. (40%), на дзіця-інваліда — 466,02 руб. (45%).



Теги: