Профсоюзный правовой приём в Бешенковичах запланирован 30 мая

К сведению Общество

Больш за сотню прававых інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі акажуць 30 мая бясплатную юрыдычную дапамогу ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах краіны.

Прафсаюзны прававы прыём запланаваны ў гэты дзень і ў нашым раёне. У чацвер, 30 мая, з 14 да 16 гадзін на базе ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», якая размешчана па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Свабоды, 42а, з прыдзвінцамі сустрэнецца прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Антонаўна Зубрыцкая.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги: