Участниками «Велокара-2019» в Бешенковичах стали 44 человека

Спорт

Дзясяткі юнакоў і дзяўчат сабраліся каля ФСК «Дзвіна», узяўшы з сабой двухколавых сяброў, каб адзіным строем праехаць дарогай памяці,

а ў хвіліну маўчання схіліць галовы ля абеліскаў.

На старт раённага велапрабегу «Велакар-2019» выйшлі 44 веласіпедысты – гімназісты і навучэнцы СШ №1 і №2 райцэнтра. На чале іх былі работнікі фізкультурна-спартыўнага клуба і выладчыкі фізічнай культуры. Маршрут для многіх знаёмы (бо не ўпершыню ўдзельнічаюць): Бешанковічы – Верхняе Крывіна – Ганкавічы – Рубеж – Бешанковічы.

На сваім шляху аматары веласіпедных падарожжаў спыняліся не раз. Спачатку ля брацкай магілы ў аг. Верхняе Крывіна, потым у Ганкавічах, дзе ўсклалі кветкі да помніка невядомаму салдату, наведалі таксама археалагічны помнік – курган жалезнага веку днепра-дзвінскай культуры ў Рубяжы.

44 кіламетры дарогі дзеці і дарослыя пераадолелі крыху больш, чым за тры гадзіны. Ехалі з добрым настроем і дзеля адпачынку, за новымі ўражаннямі і каб аддаць даніну павагі. Вярнуліся з вандроўкі фізічна стомленымі, але з зарадам бадзёрасці і духоўнага спакою.

Дырэктар ФСК «Дзвіна» М. С. Галыня выказвае падзяку кіраўнікам устаноў адукацыі Л. І. Шведавай, А. Ц. Карбоўскай і А. У. Буйлову, а таксама настаўнікам фізічнай культуры С. А. Салоху, М. В. Ружынскаму і Р. С. Стрэйкісу за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства. «Трэба сказаць, з кожным годам юных удзельнікаў велапрабегу становіцца ўсё больш. Прыемна, што моладзь не толькі захапляецца спортам, актыўным ладам жыцця, але і ўсведамляе сваю важную місію – памятаць пра вялікі подзвіг, захоўваць мір і рабіць усё для таго, каб наша родная зямля квітнела», – адзначыў Мікалай Сцяпанавіч.

Марыя САНЬКО.



Теги: