Честь принимать праздник «Зажынкі» выпала Улльскому лицею

Важное Заботы сельские

Нялёгкім быў сёлета шлях ад зярняці да коласу: прырода раз-пораз выдавала свае капрызы — то сонца пякло парасткі, то ліўні залівалі палі, то вятры бязлітасна ладзілі разгулы на хлебных нівах… Але земляробы не апускалі рукі, у выніку вырасцілі добры ўраджай. Наперадзе ў іх сур’ёзны экзамен, які падвядзе вынікі за ўвесь сельскагаспадарчы год. Надышоў час жніва. У сераду на Бешанковіччыне быў дадзены яго афіцыйны старт.

                                                                         Улльские землепашцы

Гонар прымаць свята «Зажынкі» выпаў Ульскаму ліцэю. Раённае мерапрыемства прайшло на сельгасугоддзях установы адукацыі каля вёскі Слабада. Прыдатнае для гэтага надвор’е чакалі некалькі дзён — усё не пераставалі ісці дажджы. І ледзь неба праяснілася, выглянула сонца і зямля абсохла, роўнай шарэнгай на полі выстраілася збожжаўборачная тэхніка. Добра падрыхтаваліся культработнікі і зладзілі для працаўнікоў вёскі і гасцей прыгожае свята з песнямі, прыпеўкамі, танцамі і пачастункамі.

Па традыцыі ўрачыстасць пачалася з уручэння духмянага каравая гаспадарам палёў. Яго з удзячнасцю прыняў кіраўнік вучэбнай гаспадаркі ліцэя А. П. Федаровіч. А першы сноп новага ўраджаю з рук жнеек атрымаў старшыня райвыканкама А. А. Булаўкін. Андрэй Анатольевіч павіншаваў усіх прысутных з пачаткам уборачнай кампаніі і пажадаў хлебаробам без усялякіх прыродных і тэхнічных катаклізмаў дайсці да фінішу і выканаць дзяржзаказ па продажы збожжа, пры гэтым не забываючы аб засыпанні насення для будучага ўраджаю і забеспячэнні для жывёлы дастатковай кармавой базы.

                                                  Свежий каравай принимает А. Федорович

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў С. В. Бабаед уручыла працаўнікам ульскай зямлі падарункі і пажадала ім стаць лідарамі ўборачнай кампаніі, прафсаюзы ж, як і заўсёды ў гэты адказны перыяд, будуць побач. Настаяцель храма Святога Прарока Ільі протаіерэй В. М. Кісель акрапіў святой вадой удзельнікаў жніва і ўборачную тэхніку, папрасіўшы ў Бога дапамогі і ласкі працаўнікам палёў у святой справе ўборкі вырашчанага ўраджаю.

                                                  Церемония окропления техники святой водой 

Не больш як 20 дзён адводзіцца хлебаробам раёна на правядзенне жніва. Ім трэба будзе працаваць ад світання да заходу, бо плошчы збожжавых культур сёлета нямалыя — у межах 12 тысяч гектараў.

Святлана ВАРОШКА.