На археологическом памятнике Асавец-2 продолжаются исследовательские работы

Год малой родины Новости района

З 15 ліпеня па 4 жніўня каля вёскі Асавец Бешанковіцкага раёна зноў праводзіліся археалагічныя раскопкі пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка аддзела першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максіма Міхайлавіча Чарняўскага. У іх удзельнічала каля 40 валанцёраў. Даследавалі археалагічны помнік Асавец-2.

Высокая вада ў рацэ Крывінка і ўвогуле нізкая балоцістая мясцовасць прымушалі ўвесь час адпампоўваць ваду з раскопа, што замінала працы. На глыбіні 120 см нарэшце быў знойдзены мацярык, слой глебы без слядоў жыццядзейнасці чалавека. У раскопе траплялася шмат керамікі, вырабы з дрэва, косці і крэменю. Каштоўнымі знаходкамі можна лічыць некалькі бурштынавых упрыгожанняў, але найбольш уразілі не яны, а другая частка зааморфнай касцяной падвескі ў выглядзе вужа.

                               Найден деревянный наконечник стелы

Сёлета археолагі адшукалі тулава (у мінулым годзе – галаву). Гэтыя знаходкі можна аднесці да ўнікальных артэфактаў, якія дазваляюць рэканструяваць пэўныя рытуальныя абрады і рэлігійныя вераванні нашых далёкіх продкаў, а ўшанаванне вужа на тэрыторыі паўночнай Беларусі аднесці да эпохі неаліту. Навуковыя даследаванні ў нашым краі працягваюцца, запланаваны яны і ў наступным годзе. Будзем чакаць!

Станіслаў ЛЕАНЕНКА,

краязнаўца.



Теги: