В Бешенковичском районе дан старт новому учебному году

Актуально Важное Главное

І зноў па ўсёй краіне зноў расчыніліся школьныя дзверы, каб даць старт новаму навучальнаму году. На Бешанковіччыне сёлета за парты селі 1353 вучні, з іх 134 першакласнікі.

Дзень ведаў — свята кніг, кветак, сяброў, першага званка і добрага настрою. Самая доўгачаканая падзея для першакласнікаў і выпускнікоў, чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе. Таму не дзіва, што гэты дзень такі хвалюючы і незабыўны… Гучала музыка, прыгожыя вучні і вучаніцы з вялікімі букетамі, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор СШ №2 г. п. Бешанковічы. Па традыцыі адкрыў свята дырэктар школы Андрэй Уладзіміравіч Буйлоў. Ён вітаў вучняў святочнай прамовай, пажадаў ім поспехаў у гэтым навучальным годзе. Таксама са словамі віншавання і пажаданямі выступілі госці: старшыня райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Унуковіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Іванавіч Ерашоў, дырэктар ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» Мікалай Віктаравіч Серабро, кіраўнік спраў райвыканкама Кацярына Мікалаеўна Шапурова.

Урачыстае ўзняцце Дзяржаўнага сцяга пад нацыянальны гімн было прадастаўлена лепшым навучэнцам школы — Вячаславу Качану і Дар’і Брадзінскай. Вершы, песні і музыка гучалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Выпускнікі абмяняліся з першакласнікамі сувенірамі, сярод якіх быў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кніга «Мая Радзіма — Беларусь!». Дарэчы, установа адукацыі таксама не засталася без падарунка: сертыфікат на 2 тысячы рублёў ад райвыканкама і аддзела па адукацыі ўручаны для набыцця спартыўнага інвентару.

А пра пачатак новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Сёлета яго давалі навучэнцы першага і адзінаццатага класаў Кацярына і Ягор Яскевічы. Пасля ўрачыстай лінейкі вучні адправіліся на свой першы ў новым навучальным годзе ўрок пад назвай «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі».


Першы дзень новага навучальнага года застаецца ў памяці радасным успамінам. Хочацца пажадаць вучням і настаўнікам, каб не толькі ён быў самым светлым, але і ўсе дні, праведзеныя ў школе. Хай навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!

Кацярына ПЕТУХОВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *