Бешенковичские спортсмены на «Витебской лыжне-2021». Фоторепортаж

Важное Спорт

Галоўнае зімовае спартыўна-мастацкае свята рэгіёна –  “Віцебская лыжня-2021” – аб’яднала ў мінулую суботу аматараў актыўнага адпачынку з усіх куточкаў вобласці. На спаборніцтвы ва ўрочышча Вераб’ёвы горы, што ў Гарадку, з’ехаліся прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, працоўных калектываў, студэнты, вучні і ўсе, хто сябруе са спортам. Удзел у свяце прынялі і бешанковіцкія спартсмены.

Свае сілы ў лыжнай эстафеце, перацягванні каната, армрэстлінгу, гіравым спорце, а таксама інтэлектуальных бітвах правяралі каля 50 каманд. Паўтары тысячы гледачоў падтрымлівалі іх баявы дух.

Перад стартам бешанковіцкія спартсмены добра размяліся.

Падчас цырымоніі адкрыцця.

Момант перадачы эстафеты.

У чаканні вынікаў.

А тым часам госці і ўдзельнікі свята маглі пачаставацца дранікамі са смятанай, паспытаць палявую кухню, праверыць свае сілы ў спаборніцтвах з асілкамі-гіравікамі ці інтэлектуальных баталіях.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *