В СШ№1 г.п.Бешенковичи состоялся открытый диалог в рамках информационно-образовательного проекта «ШАГ»

Актуально Мы -- молодые

25 сакавіка ў СШ №1 г. п. Бешанковічы адбыўся адкрыты дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна). Яго тэма — «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы» (да Дня яднання народаў Бе-ларусі і Расіі). Размова ішла пра мінулае, сучаснасць і будучыню Саюзнай дзяржавы. На сустрэчу з васьмікласнікамі запрасілі старшыню раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведава.

Класны кіраўнік 8 «Б» класа А. В. Стэльмах пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства са зместам інфармацыйных блокаў: «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты», «Будучыня Саюзнай дзяржавы — у руках моладзі і для моладзі». Дзеці да сустрэчы рыхтаваліся загадзя, з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі ўспаміналі падзеі і факты стварэння і развіцця Саюзнай дзяржавы, знаёміліся з органамі, якія рэгулююць яе дзейнасць, ключавымі праектамі, сумеснымі
мерапрыемствамі, маладзёжнымі праграмамі, чыталі вершы пра сяброўства паміж краінамі-суседкамі.

3 цікавасцю слухалі Генадзя Міхайлавіча Шведава, які адзначыў, што беларуска-расійскае братэрства прайшло выпрабаванне часам. Яно адрадзілася ў нялёгкія гады, калі новыя дзяржавы, што ўзніклі на пастсавецкай прасторы, змянілі свае геапалітычныя і стратэгічныя прыярытэты. I сёння нас звязваюць
непарыўныя сувязі. 2 красавіка Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты выбар абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна.

Пачатак шырокамаштабнай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі як двух суверэнных дзяржаў быў пакладзены 2 красавіка 1996 года, калі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і першы Прэзідэнт Расіі Барыс Мікалаевіч Ельцын у Маскве падпісалі Дагавор аб Супольнасці
Беларусі і Расіі. Гэты дзень і ўвайшоў у нашу гісторыю як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, краіны падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне ўмацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў. Наступным важным этапам у развіцці саюзных адносін стала падпісанне 25снежня 1998года Дэкларацыі аб далейшым яднан-
ні Беларусі іРасіі, Дамовы аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання і Пратакола да яго. 8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў па рэалізацыі яго палажэнняў.
Прэзідэнт Рэспублікі

Беларусь А.Р. Лукашэнка, выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе, адзначыў: “У інтэграцыі (за гэта адназначна выказаўся беларускі народ) мы
прайшлі шмат этапаў — ад СНД да Еўразійскага эканамічнага саюза. Але глыбей за ўсё мы прасунуліся ў фармаце Саюзнай дзяржавы. Сфарміравалі роўныя ўмовы для грамадзян абедзвюх краін: свабоднае перамяшчэнне, адсутнасць падвойнага падаткаабкладання, інтэграванае пенсійнае забеспячэнне, адукацыя, медыцынскае абслугоўванне. Ёсць паспяховыя праекты ўсферах прамысловасці, сяла, энергетыкі.

Дзякуючы цесным эканамічным сувязям наша невялікая краіна стала для Расіі, удумайцеся, чацвёртым па велічыні знешнегандлёвым партнёрам. Беларуская прадукцыя знойдзецца ва ўсіх кутках Расійскай Федэрацыі”. У ходзе жывой гутаркі, якая праходзіла ў фармаце пытанне-адказ, а ў дзяцей была магчымасць задаць пытанні, што цікавяць іх, свайму госцю, разам прыйшлі да высновы, што моладзь Беларусі і Расіі адыгрывае асаблівую ролю ў працэсе інтэграцыі нашых краін.

Маладыя людзі ў поўнай меры праяўляюць гатоўнасць стаць правадніком ідэй Cаюзнай дзяржавы, прыняць эстафету ў старэйшага пакалення. За мінулыя гады рэалізавана нямала сумесных культурных, асветніцкіх і даследчых праектаў, наладжана актыўнае супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі грамадскімі
аб’яднаннямі, а таксама закладзены асновы фарміравання агульнай культурнай і адукацыйнай прасторы, прадастаўлення беларусам і расіянам роўных умоў і магчымасцяў для навучання ў вну.

“Прымаць эстафету і ісці далей зусім хутка трэба будзе і вам. Вы — наша змена, вам мацаваць дружалюбныя сувязі ў будучыні,— заўважыў Г.М. Шведаў. — Сумесная гісторыя народаў Беларусі і Расіі працягваецца: мы будуем адзіную Саюзную дзяржаву”.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *