Работники Бешенковичского участка электросвязи цеха сельской телефонной связи Витебского филиала РУП «Белтелеком» отмечают профессиональный праздник

Актуально В трудовых коллективах

Уявіць жыццё без тэлефона, інтэрактыўнага тэлебачання ці Інтэрнэту зараз складана. Гэтыя і іншыя паслугі жыхарам раёна аказвае Бешанковіцкі ўчастак электрасувязі цэха сельскай тэлефоннай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Праца сувязістаў прадугледжвае пастаяннае развіццё. На прадпрыемствах рэальнага сектара і ў сацыяльнай сферы ўкараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэх-
налогіі, ідзе развіццё мультысэрвіснай сеткі электрасувязі, шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт, тэлевізійнага вяшчання, удасканаленне тэлека мунікацыйнай інфраструктуры, лічбавага тэлевізійнага вяшчання, мадэрнізацыя тэлефоннай сувязі і павелічэнне працягласці ліній сувязі па тэхналогіі GPON.

У апошнія дні красавіка, напрыклад, брыгада сувязістаў працавала на жывёлагадоўчай ферме «Чанавічы» СУП «Вядзерава», дзе вёўся мантаж сістэмы відэаназірання. Электраманцёры Алег Юр’евіч Чэчуковіч, Васіль Рыгоравіч Галашчоў і кабельшчык-спайшчык Сяргей Уладзіміравіч Кісель — адны з самых вопытных работнікаў прадпрыемства. У кожнага за плячыма ад 15 да 20 гадоў працоўнага стажу, таму справа ладзілася. Паслуга відэакантролю запатрабавана аграрыямі Бешанковіччыны. Ёю скарысталіся таксама СУП «Свіціна-ВМК» і ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». Разумныя тэхналогіі на жывёлагадоўчых аб’ектах дапамагаюць павысіць тэхналагічную і працоўную дысцыпліну, эфектыўнасць працы жывёлаводаў, знайсці новыя рэзервы для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака і паляпшэння яго якасці, не дапусціць крадзяжоў.

Ад зоркіх «лічбавых вачэй» відэакамер не схаваеш халатнасць і безадказнасць. Яны дазваляюць прадухіліць вандальныя дзеянні, ствараюць доказную базу ў канфліктных сітуацыях.

Сёння працаўнікі раённага ўчастка электрасувязі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Віншуем іх, а таксама ветэранаў працы! Усім моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту і здзяйснення самых запаветных жаданняў!

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *