60-летний юбилей отметил главный специалист отдела строительства, архитектуры и жилищно-коммунального хозяйства Бешенковичского райисполкома С. А. Реутский

В трудовых коллективах Человек и его дело

 

1 жніўня 60-гадовы юбілей адзначыў галоўны спецыяліст аддзела будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва- камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Аляксандравіч Рэуцкі (на здымку).

Ва ўрачыстай абстаноўцы імянінніка павіншавалі кіраўніцтва раёна, калегі. За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання Сяргей Аляксандравіч адзначаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

 Прафесійная дзейнасць С. А. Рэуцкага даволі шматгранная. Сваё першае працоўнае месца ён атрымаў у далёкім 1978 годзе на малой радзіме — у Магілёўскай вобласці. Спачатку быў вучнем токара-расточніка Магілёўскага аўтазавода, пазней, пасля службы ў войску і пройдзеных курсаў падрыхтоўчага аддзялення тэхналагічнага інстытута ў Магілёве, працаваў токарам-расточнікам на гэтым жа заводзе. Скончыўшы ў 1993 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, перабраўся ў наш раён. Да 2001 года працаваў у саўгасе імя Каранеўскага, спачатку аграномам, потым — галоўным аграномам, некаторы час узначальваў гаспадарку.

З 2001-га па 2006-ты гады працаваў старшым юрысконсультам аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» (юрыдычную адукацыю Сяргей Аляксандравіч атрымаў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава). З 2006 года — юрысконсульт Бешанковіцкага райвыканкама, а з 2007-га па 2020-ты гады — кіраўнік спраў райвыканкама. У цяперашні час С. А. Рэуцкі займаецца пытаннямі будаўніцтва, архітэктуры і ­жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіччыны.

Уся працоўная біяграфія Сяргея А ляксандравіча заснавана на высокім прафесіяналізме і прыстойнасці. І таму заканамерна, што, прайшоўшы многія прыступкі кар’ернага росту, сёння ён — мудры і адказны спецыяліст. С.А. Рэуцкі валодае выдатнымі якасцямі: ладзіць з людзьмі, вырашаць шматлікія праблемы, чуйна ўлоўліваць жыццёвыя перамены, успрымаць новае і ператвараць гэта новае ў жыццё, таму з гадамі набыў заслужаную павагу з боку калег.

Многія ведаюць Сяргея Аляксандравіча як працавітага чалавека, сапраўднага гаспадара і прыкладнага сем’яніна. А колькі карысных спраў, не шкадуючы асабістага часу, сваіх сіл і душэўнай энергіі, ён зрабіў на карысць землякоў! З’яўляючыся ўжо працяглы перыяд дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, Соржыцкага сельскага Савета дэпутатаў, С.А. Рэуцкі ніколі не дае абяцанняў, якія не зможа выканаць. Нягледзячы на актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць, Сяргей А ляксандравіч вялікую ўвагу надае сям’і. Галава сямейства выхоўвае сваіх дзяцей (у Рэуцкіх іх пяцёра) добрымі людзьмі, здольнымі справіцца з любымі цяжкасцямі, далучае іх да здаровага ладу жыцця. Дарэчы, са спортам Сяргей Аляксандравіч сябруе ўсё жыццё, не раз ён прыносіў перамогу для свайго працоўнага калектыву ў розных спартыўных спаборніцтвах. Не дзіўна, што так цяжка паверыць у яго сапраўдны ўзрост…

З вуснаў калег у адрас юбіляра прагучалі шчырыя пажаданні моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і поспехаў. У сваім слове ў адказ С.А. Рэуцкі шчыра падзякаваў кіраўніцтва раёна і ўсіх, з кім яму давялося працаваць плячо да пляча, за разуменне і падтрымку, а таксама за аказаную ўвагу да яго юбілейнай даты.
 Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *