У вёсцы Ульянаўка здзейснены крадзеж трох пакрывалаў з дому мясцовага жыхара.
Гаспадар знаходзіўся на лячэнні, гэты факт і скарыстаў невядомы пакуль злодзей. Вырваў дзвярны прабой і ўзяў жадаемае.
Такім жа шляхам быў здзейснены крадзеж маёмасці з дачнага дома, размешчанага на вуліцы Някрасава ў райцэнтры. Тут на чужыя рэчы паквапіўся мясцовы бомж В. С. Іваноў.