У аб’ектыве – твая зямля


Конкурс фотаработ на экалагічную тэматыку “Гэта твая зямля” правёў Цэнтр пазашкольнай работы
(на здымку). У ім прынялі ўдзел 8 каманд школ раёна і ЦПР. Журы ўжо вызначылася з пераможцамі.


У намінацыі “Прыгажосць роднага краю” ў катэгорыі “аматар” лепшым названы фотаздымак Святланы Андрэеўны Дзятковай, кіраўніка гуртка акварыўмістыкі ЦПР. У катэгорыі “вучань” першае месца заняла калектыўная работа навучэнцаў 6 класа Астровенскай сярэдняй школы (кіраўнік – Юлія Аляксееўна Парфянкова), другое месца – у пятнаццацігадовай вучаніцы Пліскай СШ Любові Карэлінай, трэцяе – у пятнаццацігадовай Елізаветы Скуратавай з Каранеўскай сярэдняй школы.


Намінацыя “Экалогія і чалавек” была прадстаўлена толькі работамі з катэгорыі “аматар”. Тут найбольш удалыя фотаздымкі, па меркаваннях журы конкурсу, атрымаліся ў Вольгі Анатольеўны Яскевіч, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры (першае месца) і Мікалая Пятровіча Акуневіча, настаўніка фізікі і інфарматыкі (другое месца) з Вярхоўскай СШ.


Фотаконкурс “Гэта твая зямля” праводзіцца з мэтай экалагічнага навучання школьнікаў, прыцягнення ўвагі да захавання прыроднага багацця раёна, выхавання беражлівых адносін да расліннага і жывёльнага свету. Асноўнымі крытэрыямі ў ацэнцы фотаработ удзельнікаў конкурсу былі арыгінальнасць сюжэту фотаздымка, выяўленне і раскрыццё тэмы і мастацка-тэхнічныя якасці здымка.  Работы пераможцаў прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *