“Зару” купляюць ахвотна


Раённую газету “Зара” з сакавіка можна атрымліваць не толькі па падпісцы, але і купляць у кіёсках “Віцебскаблсаюздруку”. У стагоддзі імклівага жыцця жыхары райцэнтра ўжо ацанілі зручнасць такой паслугі. У продаж паступаюць 40 экземпляраў раёнкі, 20 з іх рэалізоўваюцца ў кіёску ля Дома быту, па 10 – у кіёсках на вуліцы Чарняхоўскага і ў райбальніцы.


— У нашым кіёску “Зара” знайшла свайго чытача, — кажа валеолаг райбальніцы Наталля Семяніда (на здымку). – Асабіста я ў вольны час з задавальненнем чытаю раёнку. Прыйшла вось купіць свежы нумар, набыла таксама і папярэдні экземпляр.


Аўторкавы нумар у кіёсках можна набыць за 550 рублёў, пятнічны (з праграмай тэлебачання) каштуе 780 рублёў. Пытайцеся ў кіяскёраў пра “Зару” –  і валодайце поўнай інфармацыяй з жыцця раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *