Чэргі на пошце – часовыя


Прастаяць доўгі час у чарзе ў раённым вузле паштовай сувязі, каб аплаціць камунальныя паслугі, атрымаць паштовы перавод, пенсію ці з іншай нагоды, даводзілася, відаць, многім жыхарам райцэнтра.  Зайсці на пошту тады, калі там “свабодна”,  падаецца не кожнаму.


Вось і жыхар гарпасёлка Дзмітрый Канстанцінавіч Васілевіч, які завітаў нядаўна ў РВПС, апынуўся апошнім у чарзе з больш як дзесяці чалавек. Мужчына звярнуўся ў рэдакцыю “Зары”, каб высветліць, чаму наведвальнікам раённага вузла паштовай сувязі заўсёды даводзіцца марнаваць столькі часу, чакаючы сваёй чаргі.


…Першая палова дня, працоўны час, а на пошце сапраўды “цеснавата”. Працавала толькі адна каса, да якой жадаў патрапіць цэлы шэраг кліентаў, зразумела, незадаволеных доўгім чаканнем.


— І так кожны раз, як сюды прыходзім, — абураюцца жанчыны. – У кожнага хапае іншых спраў, а тут не прабіцца. І невядома, колькі яшчэ чакаць…


Начальнік РВПС Вольга Мацвееўна Зубец сцвярджае, што праблема з чэргамі – часовая.


— На гэта ёсць пэўныя прычыны, — патлумачыла Вольга Мацвееўна. – Начальнік аддзялення зараз на сесіі, другі аператар захварэў. Калі выйдзе з бальнічнага – сітуацыя палепшыцца. Зараз, каб справіцца з наплывам кліентаў, мы прыцягваем да актыўнай працы нават практыкантку, якая праходзіць пераддыпломную практыку ў нашым аддзяленні. Раніцай і ўвечары стараемся працаваць у дзве касы, каб незадаволеных было менш.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *