Дарога любіць дысцыплінаваных


Практычна штодня на дарогах рэспублікі атрымліваюць траўмы і гінуць людзі.


Часта зводкі аб дарожна-транспартных здарэннях, — расказвае начальнік аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі А. В. Івашнёў, — напамінаюць франтавыя. Мяркуйце самі, за 4 месяцы бягучага года ў рэспубліцы адбылося 1310 дарожна-транспартных здарэнняў, у час якіх 204 чалавекі загінулі і 1404 паранены. У вобласці за гэты перыяд зарэгістраваны 147 ДТЗ, 29 чалавек загінулі, у тым ліку 2 дзяцей, 142 паранены (дзяцей – 14).


Каб знізіць хаця бы на чвэрць колькасць ахвяр на дарозе, у нашай краіне была прынята канцэпцыя бяспекі дарожнага руху. Але зрабіць гэта не дазваляе нізкая культура ўдзельнікаў дарожнага руху, у першую чаргу вадзіцеляў. Па іх віне, у прыватнасці з-за перавышэння хуткасці, правілаў манеўравання, абгону і выезду на сустрэчную паласу руху, і адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Напрыклад, па віне вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, у красавіку-маі адбылося 14 аварый, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі і 14 паранены. Часта вадзіцелі ўцякаюць з месца здарэння, пакідаюць на дарозе забітых і скалечаных людзей. У 11 выпадках у здзяйсненні ДТЗ былі вінаватыя асобы, якія зусім не мелі права кіраваць транспартам.


Не заўсёды законапаслухмяныя пешаходы, матацыклісты і веласіпедысты. Жыццё само падказвае нам, што калі агульнымі намаганнямі мы не павысім дысцыпліну на дарогах, вынікі могуць быць непрадказальнымі.


Каб павысіць дысцыпліну вадзіцеляў і прыцягнуць іх увагу да бяспекі дзяцей на дарогах, у сувязі з пачаткам летніх канікул з 24 мая па 11 чэрвеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *