Першыя арганізацыйныя сесіі

Новости района

сельскіх Саветаў дэпутатаў 26-га склікання прайшлі на Прыдзвінні. Галоўным пытаннем на іх парадку дня было абранне кіруючага складу сельскіх Саветаў дэпутатаў.


Так, у Бешанковіцкім, Вярхоўскім, Астровенскім сельскіх Саветах старшынямі на новы тэрмін абраны адпаведна Мікалай Аляксеевіч Галавешка, Зінаіда Іванаўна Сляская, Андрэй Мікалаевіч Ганковіч.  У Бачэйкаўскім і Соржыцкім новы дэпутацкі корпус таксама аказаў давер былым старшыням Людміле Уладзіміраўне Марозавай і Мікалаю Аляксеевічу Аляксеенку.


А вось Ульскі і Верхнякрывінскі сельскія Саветы дэпутатаў узначалілі новыя кіраўнікі. У ўльскім рэгіёне старшынёй абраны Генадзь Ільдэфонсавіч Анашка, а верхнякрывінскія дэпутаты аддалі свае галасы за Эдуарда Эдмундавіча Турчыновіча. Першы дагэтуль выкладаў рускую мову і літаратуру ў Паўазерскай СШ, другі – узначальваў Рубежскую СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *