Прыйшла чарга льна


Ільнаводы прыдзвінскага краю актывізавалі работы на льняных палетках. 3 мая па раёне было пасеяна 321 гектар даўгунцу. 100 адолелі аграсервісаўцы, астатнія засеялі льнозавадчане.


 — Сёлета мы аб’ядналі два механізаваныя атрады,  наш і “Бешанковічы аграсервіса”, у адну моцную мабільную структуру, — расказвае дырэктар ААТ “Бешанковіцкі льнозавод” Аляксандр Пятровіч Сухвал. – Гэта дазваляе нам больш аператыўна вырашаць вытворчыя задачы па вырошчванні лёну. Плануем за кошт змяншэння пасяўных плошчаў, паляпшэння якасці вырабляемай прадукцыі павялічыць валавую вытворчасць ільновалакна і атрымаць ураджайнасць не меншую за 9-9,5 цэнтнера  з гектара. Сяўба ідзе ў адпаведнасці з агратэхнічнымі тэрмінамі. Усе ўдзельнікі пасяўной працуюць вынікова. Завяршыць работы плануем да 7 мая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *