На прыдамавых тэрыторыях

Новости района

Кіраўніцтва РАУС працягвае арганізацыю сустрэч з насельніцтвам на прыдамавых тэрыторыях. Як паведамілі рэдакцыі ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, у чэрвені месяцы ахоўнікі правапарадку зноў наладзяць сустрэчы з жыхарамі гарпасёлка.


7 чэрвеня, напрыклад,  удзел у гутарцы з кіраўніцтвам райаддзела міліцыі па месцы жыхарства змогуць прыняць жыхары мікрараёна вул. Чарняхоўскага (ля магазіна “Сельгастэхніка”), 14 чэрвеня  сустрэча пройдзе на  вул. Свабоды (ля магазіна “Лепельскі”), 21 чэрвеня – на вул. Хараборкіна (ля магазіна “Рамонак”), 28 чэрвеня – на вул. Ткачэнкі (у раёне раённага вузла электрычнай сувязі).


У час такіх сустрэч, якія будуць наладжаны з 18.30 да 19.30 гадзін, можна задаць спецыялістам хвалюючыя пытанні, атрымаць кансультацыі, даведацца пра стан злачыннасці ў раёне, выказаць свае прапановы па паляпшэнні работы Бешанковіцкай міліцыі, звярнуцца па іншых пытаннях, якія датычацца праваахоўнай дзейнасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *