Close
Курс валют: $ 3.0282 | € 3.4417 | ₽100 3.6539 | 
 Погода в Бешенковичах: 10 °Cясно

Мінус 42 аварыйныя дамы

    Летась сельвыканкамамі раёна праведзена пэўная работа па зносе пустуючых і аварыйных пабудоў у адпаведнасці з Указам №70 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”.

   Як паведамілі ў райсавеце дэпутатаў, на 1 студзеня 2010 года на Прыдзвінні налічвалася 122 аварыйныя збудаванні. Яшчэ 13 былі прызнаны трухлявымі на працягу года. Найбольш рупліва вялася работа па зносе аварыйных дамоў у Ульскім сельсавеце, дзе разабраны 12 пабудоў, у Бешанковіцкім і Вярхоўскім колькасць праблемных дамоў скарацілася на 9 адзінак у кожным. У цэлым па раёне за 2010 год знесены 42 пабудовы.
   Работа гэта будзе працягвацца і сёлета, сваёй чэргі чакаюць яшчэ 93 аварыйныя дамы. Найбольшы аб’ём работ давядзецца выканаць Ульскаму сельвыканкаму, дзе ў парадак трэба прывесці 28 пабудоў. У Вярхоўскім сельсавеце на ўліку застаюцца 20 трухлявых збудаванняў, у Бешанковіцкім і Соржыцкім – па 14, Верхнякрывінскім – 13. У бачэйкаўскай і астровенскай зонах неабходна знесці адпаведна  3 і 1 аварыйныя дамы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top