Close
Курс валют: $ 3.0282 | € 3.4417 | ₽100 3.6539 | 
 Погода в Бешенковичах: 14 °Cясно

Прошла репетиция тестирования

Выпускнікі школ раёна рыхтуюцца да здачы ўступных экзаменаў. Пробнае тэстыраванне для іх наладжвае Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па матэрыялах рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.<BR>     Першы яго этап прайшоў на базе СШ  №1 райцэнтра. На рэпетыцыю цэнтралізаванага тэстыравання прыйшлі 95 юнакоў і дзяўчат з гімназіі, двух гарадскіх школ, а таксама са Свячанскай, Вярхоўскай, Ульскай, Бачэйкаўскай, Астровенскай СШ.

   Выпускнікі школ раёна рыхтуюцца да здачы ўступных экзаменаў. Пробнае тэстыраванне для іх наладжвае Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па матэрыялах рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
     Першы яго этап прайшоў на базе СШ  №1 райцэнтра. На рэпетыцыю цэнтралізаванага тэстыравання прыйшлі 95 юнакоў і дзяўчат з гімназіі, двух гарадскіх школ, а таксама са Свячанскай, Вярхоўскай, Ульскай, Бачэйкаўскай, Астровенскай СШ. На працягу трох дзён выпускнікі экзаменаваліся па рускай, беларускай і замежнай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўстве.
  Другі этап пробнага тэстыравання запланаваны на люты 2012 года. Ён дапаможа школьнікам сакцэнтаваць увагу на найбольш праблемных момантах па абраных дысцыплінах, каб паглыбіць веды і больш вынікова здаць уступныя тэсты. Трэці этап пройдзе ў красавіку. Гэты іспыт будзе кантрольным, тэставыя заданні на ім звычайна максімальна набліжаныя да тых, што здаюцца падчас цэнтралізаванага тэстыравання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top