На очередной ярмарке в Бешенковичах спросом пользовалась не только картошка

Актуально Важное Общество

Воснь — гэта пара, калі агароды прыбраны, засекі закладзены, а працавітыя гаспадары могуць прадаць лішкі шчодрага ўраджаю і папоўніць свой сямейны бюджэт.

На гарадской плошчы Бешанковіч у чарговы раз адбыўся восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, дзе на свае вочы можна было пераканацца, што клопаты садаводаў-агароднікаў, уладальнікаў асабістых прысядзібных гаспадарак і сельгасвытворцаў не прайшлі дарма.

Асаблівым попытам на кірмашы традыцыйна карысталіся бульба і капуста, якія людзі закуплялі мяхамі. Шумная чарга тоўпілася ля машын з мясам і збожжам. Сапраўдныя знатакі смачнай і добрай гарбаты маглі набыць гэты карысны напой з кавалачкамі садавіны, зялёны ці каркадэ.

Бешанковіцкія кааператары прапаноўвалі гасцям свята саленні, жывую рыбу, гарачанькі шашлычок і яшчэ шмат чаго іншага. Дасведчаныя садоўнікі гандляваліся з прадаўцом саджанцаў яблынь і груш урадлівых гатункаў.

Восеньскі кірмаш — гэта не толькі гародніна, але і іншыя неабходныя тавары. Напрыклад, шырокі асартымент верхняга адзення, шапак і пальчатак, а таксама цацак і сувенірнай прадукцыі землякам прапаноўвалі індывідуальныя прадпрымальнікі. Сваімі вырабамі парадавалі і майстры раённага Дома рамёстваў.

Кацярына Петухова.



Теги:

1 комментарий по теме “На очередной ярмарке в Бешенковичах спросом пользовалась не только картошка

  1. Сезонные сельскохозяйственные ярмарки — это отличное врем для закупок на зиму овощей и фруктов. Как показала практика ценник не большой и качество продуктов высокое, фермеры стараются завоевать авторитет у покупателей, чтобы те приходили к ним снова и снова. Только на ярмарке и закупаюсь

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Вывоз мусора Минск Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *