Бешенковичское отделение ГАИ напоминает: штрафы за превышение скорости увеличились

Актуально Важное Правопорядок

Як вядома, з 1 студзеня 2019 года ў Беларусі павялічылася базавая велічыня — да 25,5 руб. Адпаведна, змяніліся і штрафы за парушэнні Правілаў дарожнага руху.

Цяпер за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну штраф складае 25,5 руб. альбо прадугледжана папярэджанне. Калі дазволеную хуткасць вадзіцель перавысіў на 20-30 км/г, ён можа заплаціць штраф у памеры ад 25,5 да 76,5 руб. А ліхачы, якія перавысілі хуткасны рэжым на 30 км/г і вышэй, будуць пакараныя штрафам ад 76,5 да 255 руб.

— За паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці пагражае штраф ад 127,5 да 382,5 руб. — нагадаў начальнік АДАІ Бешанковіцкага РАУС А. В. Івашнёў. — Акрамя таго, вадзіцель можа застацца без правоў на тэрмін ад 3 да 12 месяцаў.
У выпадку фіксацыі перавышэння хуткасці камерай у аўтаматычным рэжыме штрафы складаюць: ад 10 да 20 км/г — 12,75 руб.; ад 20 да 30 км/г — 51 руб.; ад 30 да 40 км/г — 102 руб.; ад 40 км/г і вышэй — 153 руб.

Калі вадзіцель кіруе аўтамашынай, не маючы пры сабе дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, ён заплаціць штраф у памеры ад 76,50 да 127,50 руб. А калі несвоечасова пройдзены тэхагляд — рыхтуйцеся раскашэліцца на суму ад 25,5 да 76,5 руб. Але ў першы раз можа быць толькі папярэджанне. За аналагічнае парушэнне на працягу года штраф складае ад 51 да 127,5 руб.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги: