В Бешенковичах готовятся торжественно отметить юбилейные даты

Актуально Важное К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Общество

У 2019 годзе Беларусь будзе святкаваць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у 2020-м – 75-годдзе Вялікай Перамогі. Аднак падрыхтоўка да гэтых значных у гісторыі краіны дат ўжо пачалася.

Яшчэ ў кастрычніку мінулага года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №408, якім зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Узначаліў аргкамітэт Прэм’ер-міністр Сяргей Румас. У яго склад увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і іншых арганізацый. Указам таксама зацверджаны Палажэнне аб аргкамітэце і план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні названых юбілейных дат.

План падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне распрацаваны і ў нашым раёне. Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яны накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, патрыятычнае выхаванне моладзі.

Дарэчы, многія з прапанаваных мерапрыемстваў на Бешанковіччыне праводзяцца пастаянна. Тым не менш, гэтай працы неабходна надаць яшчэ больш пільную ўвагу. Так, сярод асноўных мерапрыемстваў, якія плануецца правесці ў сувязі з юбілейнымі датамі, раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў: прыняць удзел у абследаванні жыллёва-бытавых умоў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; разам з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі аказаць дапамогу тым, каму яна патрэбна, усталяваць пастаяннае шэфства над ветэранамі валанцёрскіх атрадаў; аказаць садзейнічанне ў поўным і якасным медыцынскім, бытавым, гандлёвым і культурным абслугоўванні; арганізаваць збор успамінаў ветэранаў, відавочцаў вайны для афармлення іх у кнігі, альбомы і г. д.; актывізаваць пошукавую працу па ўстанаўленні месцаў пахаванняў, невядомых імёнаў загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ўвекавечанні памяці пра іх; аказаць садзейнічанне ў належным утрыманні воінскіх пахаванняў і помнікаў; актывізаваць працу па грамадзянскаму выхаванню моладзі і іншыя.

Безумоўна, усе намечаныя мерапрыемствы павінны прайсці маштабна і святочна, выклікаць жывы водгук і падтрымку, патрыятычны ўздым у жыхароў раёна.

Святлана ВАРОШКА.



Теги: