9 марта в Бешенковичах отпразднуют Масленицу

Актуально Важное Общество

У суботу, 9 сакавіка, на цэнтральнай плошчы г. п. Бешанковічы адбудзецца раённае свята з непаўторным традыцыйным каларытам «Масленіца». У праграме — гульні, конкурсы, выставы, канцэрт… Урачыстае адкрыццё мерапрыемства запланавана
на 11 гадзін.

Вот и к нам Масленица пришла. Фото interfax.by

Як адзначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ужо з 10 гадзін на плошчы разгорнецца святочны гандаль, дзе гараджанам прапануюць не толькі традыцыйную масленічную страву — бліны, але і іншую прадукцыю. Работнікі Дома рамёстваў, а таксама тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізуюць выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сваю сувенірную прадукцыю прадставяць і члены гурткоў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Выставу-продаж страў беларускай нацыянальнай кухні прадэманструюць на імправізаваных падворках сельвыканкамы. А работнікі культуры арганізуюць работу гасцінага двара «Царства бліноў», дзе можна будзе не толькі пачаставацца смачнымі блінамі, але і паўдзельнічаць у майстар-класе па іх прыгатаванні.

На сцэне адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Масленка» і канцэрт з удзелам калектываў аматарскай творчасці раёна. Следам пачнецца традыцыйная масленічная гульня-забава «Ледзяны слуп». Смельчакі паспрабуюць узлезці на слуп і зняць з яго падарунак. Не абыдзецца свята і без спартыўных спаборніцтваў.

Актыўны ўдзел у раённым свяце прымуць і працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Кожнаму з іх прапанавана вырабіць масленічнае пудзіла і прадставіць яго на конкурс «Краса Масленка». Завяршыцца мерапрыемства традыцыйным спальваннем пудзіла.

Святлана ВАРОШКА



Теги: