Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!
Ваша праца дапамагае планаваць будучыню. Тысячы зводак, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі, даведак, табліц — бачная яе частка. А нябачная — карпатлівая і адказная праца, неабходная для прыняцця дзяржаўных рашэнняў, запатрабаваная ў навуцы, адукацыі, прадпрымальніцтве і іншых сферах жыцця грамадства.
Мы высока цэнім вашу дзейнасць і перакананы, што і ў далейшым уласцівыя вам адказнасць і прафесіяналізм будуць спрыяць паспяховаму вырашэнню важнейшых сацыяльна-эканамічных задач на карысць роднай Беларусі, служыць надзейнай апорай нацыянальнага дабрабыту.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы, перадавалі свой багаты вопыт, вучылі маладых калег.
Ад усёй душы жадаем усім здароўя, жыццёвай энергіі, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Хай поспех і добры настрой спадарожнічаюць вам ва ўсіх пачынаннях!ъ
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.