Close
Курс валют: $ 3.0512 | € 3.4673 | ₽100 3.6471 | 
 Погода в Бешенковичах: 6 °Cпасмурно

Обращение руководства района по случаю Дня чернобыльской трагедии

Шаноўныя ўдзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дарагія землякі!

Штогод 26 красавіка мы ўзгадваем трагічную падзею — аварыю на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, шануем памяць людзей, што ўдзельнічалі ў ліквідацыі яе наступстваў, праявілі сапраўдную мужнасць і самаахвярнасць пры выкананні свайго абавязку.
Мінула 39 гадоў з таго часу, як адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Радыяцыйнаму апраменьванню падвергліся мільёны людзей, сотні тысяч — страцілі здароўе і прытулак, сваю малую радзіму. Чарнобыль назаўжды стаў сімвалам вялікага чалавечага гора. Ліквідатары, людзі розных нацыянальнасцяў і прафесій правялі каласальную работу па мінімізацыі наступстваў трагедыі ў эканамічным сектары, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Прымалі ўдзел у прадухіленні далейшага распаўсюджвання радыяцыі і нашы землякі, якім мы дзякуем за тытанічную працу і адвагу. Іх жыццё і веліч духу — прыклад для маладога пакалення.
Чарнобыльская трагедыя — балючы напамін і неацэнны ўрок на будучыню. Урок, што ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Памяць пра Чарнобыль жыве, а подзвігі супрацоўнікаў і валанцёраў, што працавалі на месцы аварыі, іх непахісны дух і адданасць справе працягваюць натхняць і хваляваць сэрцы людзей. Мы схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто адважна стаў на абарону чалавецтва ад ядзернай небяспекі, першым прыняў удар нябачнага ворага і ахвяраваў уласным жыццём, каб абараніць свет ад смяротнага дыхання Чарнобыльскай катастрофы.
Паважаныя сябры, вялікі дзякуй за гэты подзвіг! Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту! Няхай заўсёды побач з вамі будзе чалавечая ­ўдзячнасць!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top