Close
Курс валют: $ 3.0238 | € 3.415 | ₽100 3.6652 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Поздравление с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь от руководства Бешенковичского района

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Гэта галоўныя сімвалы нашага народа-патрыёта, свабоднага і незалежнага, велічнага і мірнага. Гонар і слава, увасабленне адзінства, згоды і згуртаванасці. Натхненне на новыя высакародныя думкі, учынкі і справы на карысць роднай краіны. Нашы найважнейшыя атрыбуты, якія ўвасабляюць лепшыя нацыянальныя традыцыі, духоўнае багацце, гісторыю, культуру, сучаснасць і будучыню Айчыны, аб’ядноўваюць у найбольш важныя моманты — як сумныя, так і радасныя.
У цяжкія для краіны часы беларусы заўсёды знаходзілі ў сабе новыя сілы — яшчэ больш не толькі згуртавацца, выстаяць, але і выжыць як суверэнная дзяржава, напаўняючы нацыянальныя, святыя для кожнага патрыёта Беларусі сімвалы новым сэнсам і зместам.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, а роднай Беларусі — міру, згоды і далейшага росквіту! Ганарыцеся і любіце сваю родную зямлю, краіну, сімволіку!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top