Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі!
9 Мая — святая для кожнага беларуса дата. Гэты дзень стаў сімвалам гераічнага подзвігу, данінай глыбокай павагі народу, што падарыў нам свабоду і мір, выратаваў усё чалавецтва ад пагрозы знішчэння.
Паднімаючыся ў атаку на фронце і змагаючыся ў тыле ворага, працуючы за станком на заводзе і вырошчваючы хлеб, кожны з салдат і працаўнікоў тылу набліжаў радасны Дзень Перамогі. Мы бязмерна ганарымся веліччу духу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Нашы сэрцы напоўнены ўдзячнасцю і смуткам. Нізкі вам паклон, воіны! Вечная памяць і слава вашым незгасальным подзвігам! Будзем рабіць усё, каб быць вартымі вас!
Дарагія землякі! Жадаем усім вам мірнага неба, спакою на роднай зямлі! Няхай жыццё будзе напоўнена шчасцем, яркімі падзеямі і добрымі справамі, любоўю да родных і блізкіх!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.