Close
Курс валют: $ 2.9777 | € 3.4782 | ₽100 3.7155 | 
 Погода в Бешенковичах: 24 °Cнебольшой дождь

Поздравление с Днем Семьи от руководства Бешенковичского района

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!

Гэта свята знаходзіць глыбокі водгук у нашых сэрцах не выпадкова: сям’я, каханне, вернасць, клопат пра родных і блізкіх — галоўныя каштоўнасці для кожнага чалавека. Яны напаўняюць наша жыццё сэнсам, дапамагаюць у поўнай меры спазнаць шчасце і радасць, пераадолець любыя нягоды. Менавіта ў сям’і ад старэйшага пакалення да малодшага перадаюцца маральныя і духоўныя каштоўнасці, культурныя традыцыі.
Моцная, дружная, паспяховая сям’я з’яўляецца асновай здаровага грамадства. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем шматдзетным і сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы і бацькоўскую працу. Глыбокай павагі заслугоўваюць сем’і, што адзначылі юбілейныя вяселлі, бо яны — прыклад невычэрпнай любові і вернасці.
Дарагія сябры! Жадаем, каб у вашых дамах заўсёды панавалі мір і згода, любоў і ўзаемаразуменне, каб заўсёды звінеў дзіцячы смех! Моцнага здароўя, душэўнай гармоніі і вялікага сямейнага шчасця!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top