Close
Курс валют: $ 3.0405 | € 3.4492 | ₽100 3.6557 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов труда редакции районной газеты «Зара» с Днём печати!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі газеты «Зара»!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём друку!

Сродкі масавай інфармацыі выконваюць у грамадстве важную ролю. Дзякуючы вашай нялёгкай і ганаровай працы ідзе своечасовае інфармаванне жыхароў пра падзеі, што адбываюцца не толькі на Бешанковіччыне, але і ў вобласці, краіне і свеце. Вы асвятляеце актуальныя праблемы, якія цікавяць грамадзян, тым самым дапамагаючы ў іх вырашэнні.

Таму праца журналіста патрабуе не толькі шырыні поглядаў, чуласці ўспрымання, але і ўмення ўзважана і аб’ектыўна ацаніць падзеі, якія адбываюцца.
Выказваем удзячнасць за вернасць свайму прызванню і абавязку, за прафесіяналізм і творчасць. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых перамог!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top