Close
Курс валют: $ 2.9682 | € 3.4434 | ₽100 3.7756 | 
 Погода в Бешенковичах: 20 °Cоблачно с прояснениями

26 июня Бешенковичский район празднует 81-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

26 чэрвеня — адна з самых светлых дат, навечна ўпісаных у гісторыю нашай малой радзімы. 81 год таму з тэрыторыі нашага раёна канчаткова быў выгнаны жорсткі і ненавісны вораг.

У гэты ўрачысты і радасны дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем імёны тых слаўных землякоў, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны да смерці змагаўся за родную зямлю, хто ў жудасныя дні акупацыі не даваў спакою фашысцкім захопнікам, цаной уласнага жыцця набліжаў Перамогу.

Няхай над нашай зямлёй заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме пануюць любоў, шчасце і дабрабыт!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top